Неофициальный сайт Борисовского Государственного Политехнического Колледжа (БГПК)

 
 
 
 
 

br.by
 


Город БОРИСОВ - неофициальный сайт
Официальный сайт сш № 65 с углубленным изучением английского языка г. Минска
    КВАЛІФІКАЦЫЙНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СПЕЦЫЯЛІСТА 3 СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫЯЙ
Спецыяльнасць: "Бухгалтарскі ўлік і кантроль"
Кваліфікацыя: бухгалтар

ПРАФЕСІЯНАЛЬНАЯ СФЕРА ДЗЕЙНАСЦІ I ПРЫЗНАЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛІСТА
Спецыяліст падрыхтоўваецца для бухгалтарскай, эканамічнай, кантрольна-рэвізійнай дэейнасці на прадпрыемствах, у аб'яднаннях, установах і арганізацыях незалежна ад падпарадкаванасці і форм уласнасці.
Спецыяліст можа займаць пасады на розных участках бухгалтарскага ўліку (ул"к асноўных сродкаў, таварна-матзрыяльных каштоўнасцей, затрат на вытворчасць, рэалізацыю прадукцыі, вынікаў гаспадарча-фінансавай дзейнасці, разлікаў з пастаўшчыкамі і заказчыкамі, за паслугі і інш.).

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА СПЕЦЫЯЛІСТА
Спецыяліст павінен валодаць рознабаковымі ведамі, якія забяспечваюць высокі ўзровень светапогляднай, эканамічнай і прафесіянальнай падрыхтоўкі; мець агульныя ўяўленні аб працэсах і з'явах, якія адбываюцца ў грамадстве, неабходныя пры вырашэнні прафесіянальных задач; валодаць пачуццём прафесіянальнай адказнасці за вынікі асабістай працы і дзейнасці ўстановы; быць гатовым да рзалізацыі прафесіянальных функцый.
Слецыяліст павінен ведаць:
асноўныя палажэнні філасофскіх вучэнняў, гісторыю развіцця сусветнай культуры;
сацыяльна-эканамічныя і этычныя праблемы, звязаныя з развіццём і прымяненнем дасягненняў навукі, тэхнікі і сучасных тзхналогій;
ведаць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, этычныя і прававыя нормы, якія рэгулююць узаемаадносіны людзей у грамадстве, а таксама прафесіянальную дзейнасць спецыялістаў;
дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь;
умовы забеспячэння жыццядзейнасці і захаванне навакольнага асяроддзя;
асноўныя сацыяльныя дасягненні і іншыя фактары сацыяльных змен і развіцця грамадства;
сутнасць улады, суб'екты палітыкі, палітычныя ўзаемаадносіны і працэсы ў свеце;
асноўныя палітычныя сістэмы і палітычныя рэжымы ў рэспубліцы і за-межмых краінах;
палажэнні эканамічнай тэорыі, асновы мікра- і макраэканомікі, законы, дзеючыя ў сферы падатковай, грашова-крэдытнай, сацыяльнай і інвестыцыйнай палітыкі;
асновы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, працоўнага, ся-мейнага, крымінальнага і іншых раздзелаў права Рзспублікі Беларусь;
нарматыўна-прававыя дакументы, якія рэгламентуюць прафесіянальную дзейнасць спецыялістаў;
асноўныя напрамкі і перспектывы эканамічнага, тэхнічнага і сацыяльнага развіцця дзяржавы і галін эканомікі;
асновы рыначнай зканомікі, формы рынку, механізмы кіравання; гаспадарчы цыкл, атрыманне ( выкарыстанне) даходаў;
уласцівасці і функцыі грошаў;
асновы валютна-грашовай палітыкі ў рыначных умовах, дзеючае закана-даўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці і пытанні яе арганізацыі;
фактары вытворчасці, віды прадпрыемстваў, іх вытворчую структуру, тэх-ніка-эканамічныя характарыстыкі тыпаў вытворчасцей; сутнасць і задачы пра-гназавання і планавання дзейнасці прадпрыемства;
методыку эканамічнага аналізу колькасных і якасных паказчыкаў дзейнасці прадпрыемстваў;
нарматыўна-прававыя палажэні бухгалтарскага ўліку, гадавы баланс і яго аналіз;
формы і метады бухгалтарскага і статыстычнага ўліку;
арганізацыю дакументаабароту;
правілы фінансавання і крэдытавання, арганізацыі разлікаў, міжнародных разлікова-крэдытных аперацый і аперацый з каштоўнымі паперамі;
метады і прыёмы эканамічнага аналізу гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў (фірм) і іх структурных падраздзяленняў;
інвестыцыйныя планы, крыніцы і прынцыпы фінансавання;
сродкі і віды плацяжоў;
прававыя асновы падаткаабкладання, методыку разліку памеру падаткаў, метады спагнання падаткаў;
крыніцы фінансавання і прыцягнення фінансаваных сродкаў, крэдытныя пагадненні, сродкі абароны крэдытаў ад рызыкі;
дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, пастановы ўрада, метадычныя, нарматыўныя і імшыя матэрыялы па пытаннях уліку і справаздачнасці;
парадак распрацоўкі сабекошту таварнай прадукцыі, нарматываў аптовых рознічных цэн;
планава-ўліковую дакументацыю;
касавыя дакументы, парадак іх апрацоўкі, арганізацыю ўліку касавых апе-рацый;
парадак адкрыцця рахункаў у банках, дакументальнае афармленне і ўлік руху грашовых сродкаў па рахунках у банку;
парадак і ўмовы заключэння і выканання дагавораў;
сусветны вопыт арганізацыі банкаўскай справы і прагрэсіўныя тэхналогіі аўтаматызацыі;
матэматычныя метады вырашэння прафесійных задач;
метады і сродкі збору, апрацоўкі, захоўвання і перадачы інфармацыі;
асновы маркетынгу і менеджменту;
сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і правілы іх выкарыстання ў бухгал-тарскім уліку;
асновы справаводства;
санітарна-гігіенічныя ўмовы і асновы бяспекі працы, меры па забеспячэнні бяспечных умоў працы, электрабяспекі і проціпажарнай бяспекі.
Спецыяліст пааінен умець:
выкарыстоўваць заканадаўчыя, метадычныя, нарматыўныя і іншыя кіраўнічыя матэрыялы па арганізацыі бухгалтарскага ўліку;
весці бухгалтарскі і статыстычны ўлік, складаць адпаведную справаздачнасць на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях незалежна ад падпарадкавання і форм уласнасці;
запаўняць і перапрацоўваць першасныя дакументы для афармлення ўсіх гаспадарчых аперацый;
выконваць разлік падатковых плацяжоў у бюджэт, адлічэнняў у пазабюд-жэтныя і іншыя фонды, рэзерваў і фондаў спецыяльнага прызначэння;
выконваць інвентарызацыю грашовых сродкаў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, разліку і разліковых абавязкаў;
выкарыстоўваць сучасныя метады эканамічнага аналізу і праводзіць аналіз гаспадарчай дзейнасці;
афармляць дакументы, звязаныя з фінансаваннем і крэдытаваннем, межнароднымі разлікова-крэдытнымі аперацыямі і аперацыямі з каштоўнымі па-перамі;
афармляць дакументы ў адпаведнасці з вызначаным парадкам для перадачы іх у архіў;
арганізоўваць работу па ўкараненні прагрэсіўных форм і метадаў бухгал-тарскага ўліку;
выконваць механізаваную апрацоўку экамамічнай інфармацыі, выкары-стоўваць вылічальную тэхніку;
працаваць на аўтаматызаваных рабочых месцах бухгалтара з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій;
рацыянальна арганізоўваць асабістую працу, планаваць рабогу, аналізаваць яе вынікі;
забяспечваць выкананне правілаў і норм аховы працы і супрацьпажарнай бяспекі.
   
Краткие сведения о приёме
План приёма
Расписание вступительных экзаменов
Бухгалтер
Техник-геодезист
Техник-технолог
Техник-электромеханик
Техник-теплотехник
Техник-топограф
Техник-экономист

 


©2002-2003 Последнее обновление 25.05.2003 Вверх
Каталог+поисковая система
Rating All.BY
Рейтинг@Mail.ru
Белорусский рейтинг
Сайт управляется системой uCoz