Неофициальный сайт Борисовского Государственного Политехнического Колледжа (БГПК)

 
 
 
 
 

br.by
 


Город БОРИСОВ - неофициальный сайт
Официальный сайт сш № 65 с углубленным изучением английского языка г. Минска
    КВАЛIФIКАЦЫЙНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Спрецыялiста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ: "ВЫТВОРЧАСЦЬ I ЭКСПЛУАТАЦЫЯ ПРЫБОРАЎ I АПАРАТАЎ"
КВАЛIФIКАЦЫЯ: ТЭХНIК-ЭЛЕКТРАМЕХАНIК

НАЗНАЧЭННЕ СПЕЦЫЯЛIСТА

Спецыялiст падрыхтоўваецца для практычнай дзейнасцi,якая звяязана з прыборамi i апаратамi па iх вытворчасцi або эксплуатацыi i рамонту згодна спе-цыялiзацыi. Eн прызначаны для работы на прамысловых прадпрыемствах, у тэх-налагiчных i праектных арганiзацыях, iншых. установах, якiя маюць прыстаса-ваннi аўтаматыкi, вылiчальную i мiкрапрацэсарную тэхнiку розных тыпаў на па-садах тэхнiка-электронiка, тэхнiка-метролага, электрамеханiка па рамонту i абс-лугоўванню лiчыльна-вылiчальных машын, наладчыка КВПiА (6 - 8 разрадаў), слесара па КВПiА (6 - 8 разрадаў), майстра ўчастка КВПiА, iнжынера-электронiка (стаж работы па спецыяльнасцi 3 годы).

ПАТРАБАВАННI ДА СПЕЦЫЯЛIСТА

Агульныя патрабаваннi

Спецыялiст павiнен мець агульную сярэднюю адукацыю, валодаць эруды-цыяй i высокiм узроўнем культуры, павiнен умець узаемадзейнiчаць з працоўным калектывам, валодаць эфектыўнымi прыемамi яго кiравання, правiльна ацэньваць якасць i вынiкi працы, спалучаць шырокую навуковую i практычную падрых-тоўку, бесперапынна папаўняць свае веды i творча выкарыстоўваць iх на практы-цы, увесь час намагацца караняць новыя дасягненнi навукi i тэхнiкi.

Спецыялiст павiнен ведаць:
асновы матрычнага злiчэння, матэматычные функцыi, асновы iнтэгральнага, дыферэнцыяльнага i аператарнага злiчэння;
вiды i правiлы афармлення справавой дакументацыi;
вiды i правiлы афармлення чарцяжоў;
вiды тэхнiчных носьбiтаў iнфармацыi;
дзеючыя сiстэмы злiчэнняў;
прызначэнне i парадак работы з пакетам АСАД;
матэматычнае забеспячэнне i прынцыпы праграмiравання на сучасных алга-рытмiчных мовах;
метады разлiкаў электрычных ланцугоў пастаяннага и переменнага току, маг-нiтных ланцугоў; пераходныя працэсы ў ланцугах з iндуктыўнасцю i емiстасцю;
канструкцыйныя i электрарадые матэрыялы i вобласць iх прымянення;
асновы супрацiўлення матэрыялаў, статыкi, дынамiкi i кенiматыкi;
асноўныя метады стандартызацыi, метады павышэння i ацэнцы якасцi вырабаў, адзiную сiстэму допускаў i пасадак паверхняў розных злучэнняў i перадач;
асновы эканомiкi, арганiзацыю i планавання вытворчасцi ва ўмовах рынку;
асноўныя палажэннi па ахове працы, вытворчай санiтарыi, супрацьпажарнай засцярогi, патрабаваннi па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя;
асновы рэспублiканскага заканадаўства i працоўнае права;
асновы менеджменту;
прызначэнне, вiды i прынцып дзеяння кантрольна-вымяральнай апаратуры, ме-тады правядзення вымярэнняў;
асновы метралогii, метады, сродкi паверкi вымяральных прыбораў i афармлен-не яе вынiкаў;
прынцыпы пабудовы i прызначэнне элементаў i сiстэм аўтаматыкi;
асновы i прынцып работы мiкрапрацэсарнай i вылiчальнай тэхнiкi;
вiды, будову, прыпцып работы i вобласць прымянення электрычных машын;
будову i прынцып дзеяння электронных прыстасаванняў сiстэм аўтаматыкi;
дэталi i механiчныя вузлы прыбораў;
прызначэнне, прынцыпы пабудовы, работу i тэхнiчныя характарыстыкi прыбо-раў i апаратаў;
фiзiчныя асновы i прыпцып работы прыбораў i апаратаў, iх канструкцыю i ас-новы разлiку, зборкi, выпрабавання, наладкi, абслугоўвання i эксплуатацыi прыбо-раў i апаратаў у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi;
метады аўтаматызаванага праектавання;
прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных сiстэм кiравання тэхналагiчнымi працэ-самi;
асновы тэорыi надзенасцi.

Спецыялiст павiнен умець:

вырашаць канкрэтныя задачы па распрацоўцы, удасканаленню i ўкараненню новых элементаў сiстэм i комплексаў аўтаматызаванага вытворчага абсталявання;
працаваць на ПЭВМ, выкарыстоўваць праграмныя сродкi;
выкарыстоўваць сучасную вылiчальную тэхнiку, выконваць разлiкi i праек-таваць прыборы i апараты з дапамогаю сучасных сродкаў праектавання;
выконваць мантаж, рэгулiроўку, наладку, тэхнiчнае абслугоўванне i рамонт прыбораў i апаратаў у адпаведнасцi з профiлем спецыялiзацыi;
выяўляць i лiквiдаваць няспраўнасцi электронных i iншых прыбораў i апа-ратаў;
карыстацца сродкамi вымярэння;
праводзiць выпрабаваннi i кантроль вырабаў;
выконваць паверку прыбораў;
аналiзаваць надзейнасць прыбораў i апаратаў i распрацоўваць мерапрыем-ства па яе павышэнню;
квалiфiкавана кiраваць дзеючымi аўтаматызаванымi сiстэмамi кiравання тэхналагiчнымi працэсамi;
прымаць эканамiчна абгрунтаваныя рашэннi падчас распрацоўкi i эксплуа-тацыi прыбораў i апаратаў;
арганiзоўваць работу на вытворчым або эксплуатацыйным участку ў адпа-веднасцi з патрабаваннямi сучаснай эканомiкi згодна спецыялiзацыi;
арганiзоўваць работу ўчастка па вытворчасцi або эксплуатацыi i рамонту прыбораў i апаратаў, выконваючы правiлы вытворчай санiтарыi, супрацьпажар-най бяспекi, аховы працы i навакольнага асяроддзя згодна спецыялiзацыi;
выкарыстоўваць сучасную тэхнiчную iнфармацыю;
афармляць справавую дакументацыю згодна дзеючым нормам.

Абавязкова валодаць практычнымi навыкамi па прафесii электрамантажнiк РЭЭ (2 - 3 разрад) i па выбару адной з прафесiй згодна спецыялiзацыi або пра-фiлiзацыi.

   
Краткие сведения о приёме
План приёма
Расписание вступительных экзаменов
Бухгалтер
Техник-геодезист
Техник-технолог
Техник-электромеханик
Техник-теплотехник
Техник-топограф
Техник-экономист

 


©2002-2003 Последнее обновление 25.05.2003 Вверх
Каталог+поисковая система
Rating All.BY
Рейтинг@Mail.ru
Белорусский рейтинг
Сайт управляется системой uCoz